Англійскі акцёр Дэніэл Крэйг — элегантны джэнтльмен у «Бандыяне» і адданы сваёй жонцы чалавек у рэальным жыцці — падлеткам быў памяшаны на сэксе і думаў толькі пра тое, як залезці ў дзявочыя трусікі.

Цалаваць дзяўчынак ён пачаў яшчэ з дзяцінства, на дзіцячых пляцоўках. У грахах маладосці 44-гадовы Крэйг прызнаўся часопісу «Rolling Stone».

«Я цалаваў дзяўчат, цалаваў крадком на гульнявых пляцоўках… колькі сябе памятаю. Але калі прыйшоў пубертат, мая галава выбухнула», — успамінае акцёр.

Упершыню Крэйг ажаніўся ў 1992-м, з акторкай Фіёнай Лаудан. Яна нарадзіла яму дачку Элу, але гэты саюз пратрымаўся толькі 2 гады.

Улетку 2011-га акцёр таемна ажаніўся з зоркай «Муміі» Рэйчел Вайс.

Нагадаем, калега Крэйга Берэніс Марло нядаўна паскардзілася, што той адмаўляўся здымаць сподняе падчас здымак эратычнай сцэны ў «007: «Каардынаты «Скайфол».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?