Андрэй Гайдукоў, фота з сацыяльных сетак

Андрэй Гайдукоў, фота з сацыяльных сетак

Нагадаем, КДБ заявіў, што Гайдукоў па заданні замежнай выведкі займаўся «зборам і перадачай інфармацыі палітычнага і эканамічнага характару».
Ён змешчаны ў следчы ізалятар КДБ. Андрэю Гайдукову пагражае ад 7 да 15 гадоў турмы.

Палітвязень Павел Севярынец, які адбывае «хімію» на Пружаншчыне, з недаверам ставіцца да афіцыйнай версіі. Вось што ён распавёў:

«Самае галоўнае — абсурдная, абсалютна цёмная гісторыя вось з гэтым затрыманнем ставіць пытанне: для чаго хлопца тайна бяруць, даюць інфармацыю толькі тады, калі яна ўсплывае ў прэсе, што з ім робяць зараз, дзеля чаго яго трымаюць?

І што гэта за абсурднае проста абвінавачанне «ў момант закладкі тайніка»? Ды любы спецслужбіст ведае: трэба пачакаць, пакуль заклалі тайнік і дачакацца, пакуль прыйдзе той, каму гэтая інфармацыя патрэбная. А тады ўжо браць і аднаго, і другога».

Павел Севярынец кажа, што на карысць Андрэя Гайдукова сведчыць яго грамадская і палітычная дзейнасць, удзел у кампаніі байкоту. Палітвязень патрабуе неадкладнага вызвалення актывіста і «ясных тлумачэнняў яго віны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?