На тэрыторыю Гоцкага ляснiцтва, вёскi Мазалi i Плянта, што ў Салiгорскiм раёне, накладзены каранцiн.

На падобную меру прыйшлося пайсцi вымушана. Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, вiной усяму — лiсы, што былi забiты на згаданай тэрыторыi: у гэтай дзiкай жывёлы пацвердзiўся дыягназ «шаленства». А таму Салiгорскiм райвыканкамам i было прынята адпаведнае рашэнне. Зацверджаны таксама i план мерапрыемстваў па лiквiдацыi шаленства. Зараз праводзяцца мерапрыемствы па дадатковай прышчэпцы хатняй жывёлы ў зоне каранцiна. На шчасце, сярод жыхароў вёсак не выяўлена пацярпелых ад кантактаў з шалёнымi жывёламi. Каранцiн прадоўжыцца да 20 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?