Гэтае пытанне закраналася 15 лістапада ў ходзе нарады ў Аляксандра Лукашэнкі па пытанні рэфармавання МУС.

Аб прапанове стварыць такую службу распавёў дзяржсакратар Рады Бяспекі Леанід Мальцаў.

«Прапануецца адзіны нумар „112“, а ўжо там будуць размяркоўваць.
У прынцыпе, у нас зародкі такой сістэмы ёсць, і было прынята рашэнне, што такую ​​сістэму трэба ствараць, але для гэтага патрабуецца пэўны час», — сказаў ён.

«Астатнія таксама застануцца. Але плюс у тым, што такая сістэма забяспечыць пазаведамасны кантроль за рэгістрацыяй рознага роду здарэнняў і злачынстваў», — адзначыў дзяржсакратар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0