Канадскія навукоўцы прыйшлі да высновы, што адна з самых цяжкіх формаў гемарагічнай ліхаманкі Эбала можа перадаваццапаветрана-кропельным шляхам, а не толькі пры прамым кантакце з крывёй і іншымі вадкасцямі арганізма інфікаванага чалавека.
Гаворка ідзе пра заірскі падтып віруса, пры заражэнні якім памірае да 90% інфікаваных. Навукоўцы мяркуюць, што пераносчыкамі віруса часцей за ўсё з’яўляюцца дзікія свінні.
У той жа час даследчыкі адзначаюць, што вірус перадаецца на адносна невялікіх адлегласцях і не ідзе ні ў якое параўнанне з ўзбуджальнікамі грыпу.