У маскоўскім метро грамадзянка Беларусі была цяжка параненая з траўматычнага пісталета. Яе параніў нецвярозы 26-гадовы масквіч.

З агнястрэльным раненнем шыі 29-гадовая пацярпелая была дастаўлена ўначы ў НДІ імя Скліфасоўскага. Жанчыну прывезлі па «хуткай» ад станцыі метро «Нагацінская», дзе і адбыўся напад.

Хулігана затрымала паліцыя. У яго канфіскаваны пісталет «Аса».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?