Беларусь гатовая прапанаваць да продажу 10–15% акцый ААТ «Беларуськалій», паведаміў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка 16 лістапада на прэс-канферэнцыі па выніках Беларускага інвестыцыйнага форуму.

Ён адзначыў, што ахвотныя купіць гэты пакет акцый ёсць. «Гэта такі бізнэс, які мае высокую рэнтабельнасць, нават вышэйшую, чым на нафце і хіміі», — дадаў Сямашка.

Ён пацвердзіў нядаўна агучаную Лукашэнкам суму. Паводле слоў Сямашкі, сённяшняя рынкавая цана «Беларуськалія» складае 34–36 млрд. даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?