Сёння мы напісалі, што месцам нараджэння новага старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка значыцца Брэсцкая вобласць, але не называюць раён і вёску.

«Мая мама пазнала Вакульчыка, — кажа рэдактарка сайта «Хартыя-97» Наталля Радзіна. — Родам з той жа вёскі, што і мая бабуля — Радастава Драгічынскага раёна. Яго бацька працаваў там жа старшынёй калгаса.
Мой родны дзядзька вучыўся з Вакульчыкам-малодшым у адным класе».
У Радаставе і ваколіцах сапраўды жывуць Вакульчыкі.

Вёска тая на самай мяжы з Украінай, а ў вайну там была савецкая партызанская зона. Гэта такая глуш, што ў суседняй Сварыні нават дзейнічаў партызанскі аэрадром — немцы сюды рэдка даходзілі. За лесам жа і балотам, у Дывіне цяперашняга Кобрынскага раёна, панавалі партызаны Украінскай паўстанцскай арміі. Нядаўна там нават хацелі павесіць шыльду ў іх гонар.

У Радаставе жыве каля 1500 чалавек, там каля 570 хатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?