Шведскі мэблевы гігант Ikea выказаў шкадаванне ў пятніцу, што некаторыя яго пастаўшчыкі выкарыстоўвалі прымусовую працу зняволеных у камуністычнай Усходняй Германіі больш, чым два дзесяцігоддзі таму.

Кампанія выпусціла незалежны даклад, які паказвае, што ў ГДР многія нямецкія ваеннапалонныя, сярод якіх было шмат палітычных дысідэнтаў, былі ўцягнутыя ў вытворчасць тавараў, якія былі пастаўленыя ў Ikea 25–30 гадоў назад. У дакладзе робіцца выснова, што менеджэры Ikea ведалі аб магчымасці таго, што зняволеныя будуць выкарыстоўвацца ў вытворчасці прадукцыі і прынялі некаторыя меры, каб прадухіліць гэта, але яны былі недастатковымі.

«Мы вельмі шкадуем, што гэта магло адбыцца», — сказаў менеджэр Ikea. — Выкарыстанне палітычных зняволеных было несвядомым. У той час мы не мелі так добра развітай сістэмы кіравання, якая ў нас ёсць сёння, і мы дакладна зрабілі занадта мала, каб прадухіліць такія метады вытворчасці».

Упершыню тэма эксплуатацыі кампаніяй працы палітвязняў была ўзнятая праваабаронцамі ў 1982 годзе.

Былы палітвязень Райнэр Вагнер, старшыня групы ахвяраў UOKG, спадзяецца, што Ikea і іншыя кампаніі маглі б выплаціць кампенсацыі былым зняволеным, многія з якіх нясуць псіхалагічныя і фізічныя шнары ад знясільваючай працы, якую вымушаныя былі рабіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?