Пераможцамі конкурсу на стварэнне эскізных праектаў помніка вялікаму князю літоўскаму Міндоўгу сталі дзве працы — скульптараў Сяргея Бандарэнка і Паўла Лука. Яны аб’яднаюць свае намаганні для стварэння помніка ў Наваградку. Пра гэта стала вядома 16 лістапада на пасяджэнні конкурснага журы.

Як паведаміла прэс-служба Мінкультуры,

на конкурс было накіравана 16 заявак ад 14 аўтараў.
Арганізатарам конкурсу разам з Мінкультуры з’яўляецца Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Рашэнне аб стварэнні помніка і яго ўсталяванні ў Навагрудку (Гродзенская вобласць) прынята сумесна Мінкультуры, Гродзенскім аблвыканкамам і Навагрудскім райвыканкамам.

За апошнія гады ў Беларусі быў рэалізаваны шэраг манументальных праектаў па ўвекавечанні памяці вядомых дзеячаў гісторыі і культуры.

Сярод найбольш значных можна вылучыць ўсталяванне помнікаў
Францішку Багушэвічу ў Смаргоні (Гродзенская вобласць), Якубу Коласу ў Ганцавічах (Брэсцкая вобласць), Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу ў Бабруйску (Магілёўская вобласць), Валенцію Ваньковічу ў Мінску, святой княгіні Соф’і Слуцкай у Мінску.

У гэтым годзе

Міністэрства культуры фінансавала стварэнне васьмі бронзавых бюстаў славутым беларусам: Язэпу Корсаку, Элізеру Бэн-Егуду, Язэпу Драздовічу, Ігнату Буйніцкаму, Аляксандру Дубровічу, Пятру Казлову, Паўлу Сухому, Вацлаву Ластоўскаму.
Бюсты ўсталяваныя ў Глыбокім (Віцебская вобласць) да Дня беларускага пісьменства.
Помнік вялікаму князю Міндоўгу будзе створаны за кошт пазабюджэтных сродкаў.
Усе жадаючыя зрабіць свой уклад у стварэнне помніка могуць пералічыць сродкі на дабрачынны рахунак, адкрыты Навагрудскім райвыканкамам:

разліковы рахунак 3642521000622 у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 416, г. Навагрудак, філіяла № 413 ААТ «ААБ» Беларусбанк «, г. Ліда, код банка 696.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?