Пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі ў здзіўленні ад заяваў беларускага боку з нагоды выбараў прэзідэнта ЗША.

«Заявы, зробленыя 12 лістапада, выклікалі ў нас здзіўленне, паколькі ў ЗША людзей не падвяргаюць турэмнаму зняволенню за тое, што яны вылучаюцца на грамадскія пасады. Мы працягваем заклікаць да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі, уключаючы былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча», — заявілі БелаПАН у пасольстве ЗША ў Мінску.

Нагадаем, 12 лістапада Лукашэнка выступаў перад студэнтамі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Гаворачы пра выбары прэзідэнта ЗША, ён адзначыў: «23 кандыдаты было ці 25 у Амерыцы кандыдатаў у прэзідэнты. Вы іх ведаеце? Вы толькі чулі пра Абаму і Ромні, так?
А астатніх толькі за спробу дыскутаваць з гэтымі двума кітамі перасаджалі ў турму. Вось і ўся дэмакратыя».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?