Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША пераважнай большасьцю галасоў прыняла законапраект, які прадугледжвае ўвядзеньне санкцыяў супраць расейскіх чыноўнікаў, прычынных да гібелі ў маскоўскім СІЗА юрыста Сяргея Магніцкага.

Чакаецца, што галасаваньне па гэтым пытаньні ў Сэнаце адбудзецца да канца лістапада, а да канца году прэзыдэнт ЗША Барак Абама можа падпісаць дакумэнт, які набудзе сілу закону.

Сёньня — трэція ўгодкі сьмерці Сяргея Магніцкага. Як цьвердзяць сваякі і калегі Магніцкага, яму своечасова не далі мэдычнай дапамогі.

Апрача таго, сам крымінальны перасьлед Магніцкага, які заявіў, што ён раскрыў схему крадзяжу сродкаў зь бюджэту, насіў, на іх думку, несправядлівы, «заказны» характар.

МЗС Расеі назваў сёньняшняе прыняцьце законапраекту «недружалюбным актам», зазначыўшы, што Масква абавязкова зробіць захады ў адказ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?