Пра гэта паведаміла жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук, якая атрымала ліст з суда Першамайскага раёна Мінска за подпісам судовай выканаўцы А.Рандзевіч.

Офіс «Вясны» — гэта кватэра, якая належала Бяляцкаму. Самога Бяляцкага асудзілі на чатыры з паловай года турмы, нібыта за нясплату падаткаў. Праваабаронцы і сусветная супольнасць лічаць справу палітычнай. Алесь Бяляцкі збіраў грошы для дапамогі рэпрэсаваным у Беларусі іх іх сем’ям.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0