17.11.2012 / 16:40

У Старых Дарогах усталявалі помнік Анатолю Беламу — фота 5

Бюст зрабіў народны мастак Беларусі Уладзімір Лятун.

Да гадавіны зь дня сьмерці навукоўца, асьветніка, калекцыянэра Анатоля Белага ля яго сядзібы ўсталявалі помнік.

Бюст зрабіў народны мастак Беларусі Ўладзімер Лятун.

Бюст усталяваны на вялікім 12-тонным валуне, які быў знойдзены ў Старадарожскім раёне. Помнік
Беламу стаў у шэрагу іншых помнікаў выбітным дзяржаўным дзеячам, паэтам, артыстам, сьвятым, якія ён усталяваў на сваёй сядзібе.
Дзякуючы намаганьням Белага, былі знойдзеныя пляцоўкі і сродкі для ўсталяваньня помніка сьвятой Эўфрасіньні Полацкай ў Полацаку, Максіму Багдановічу ў Яраслаўлі, Ларысе Геніюш у Зэльве, а таксама зьявіўся знакаміты ансамбаль помнікаў беларускім дзеячам у дворыку БДУ, дзе Анатоль Белы працаваў з 1968 года.

На ўрачыстае адкрыцьцё помніка Беламу ў Старых Дарогах, дзе ён пахаваны, прыехалі ягоная ўдава Ала Мікалаеўна, дачка Сьвятлана, сваякі, сябры клюбу «Спадчына», краязнаўцы, мясцовыя актывісты. Некалькі дзясяткаў чалавек выступілі на адкрыцьці помніка, згадваючы сябра і калегу. Падчас выступаў прагучала, што і музэй, які стварыў у Старых Дарогах на сваёй сядзібе Анатоль Белы, і які ўтрымлівае каля 1700 твораў выяўленчага мастацтва, і клюб «Спадчына», заснаваны ў 1984 годзе, працягваюць працаваць.

Музэем зараз апякуецца стрыечны брат Анатоль Міхась Белы, а фармальна ён належыць ўдаве Але Мікалаеўне. Як распавяла дачка Белага Сьвятлана, у музэй людзі прыходзяць групамі і паасобку, цікавасьць да калекцыі Анатоля белага застаецца.

Падрыхтаваны да друку Дыяруш «Спадчыны», падрыхтаваны сябрамі клюбу і том успамінаў пра Анатоля Белага.

0
так бывае? / Адказаць
17.11.2012 / 17:56
Некалькі дзясяткаў чалавек выступілі на адкрыцьці помніка
0
T.C. / Адказаць
17.11.2012 / 20:19
http://vimeo.com/19956406 Сьветлай памяці сп. Андрэя! Здаецца яшчэ ўчора бачыліся:(
0
T.C. / Адказаць
17.11.2012 / 20:25
http://vimeo.com/2719800 і яшчэ кавалачак...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру