«Флірт», «Спатканне» — вось толькі некаторыя рамантычныя назвы напоя, які ў народзе завуць «чарніла» ці «бырла». У хуткім часе набыць бутэльку «пладова-выгаднага» ў сталіцы будзе немагчыма. Гарадскія ўлады ў змаганні за здаровы лад жыцця вырашылі правесці эксперымент: на два месяцы спыніць продаж мацаваных пладовых вінаў.

А нядаўна Лукашэнка скептычна выказаўся адносна планаванай забароны віна пладовага:

«Гэтыя забароны нічога талковага не дадуць, — цытуе яго прэс-служба. — Збярыцеся і сур’ёзна падумайце над тым, да чаго гэта можа прывесці. Забароннымі метадамі мы нічога не зробім».

Як ставяцца жыхары Мінска да забароны «чарніла» — глядзіце на відэа:

Некаторых нашых суразмоўцаў тэма «чарніла» зачапіла за жывое. Глядзіце разгорнуты каментар «эксперта па пладовых вінах»:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?