Выпадак здарыўся сёння ў Хімках падчас матчу 16-га тура чэмпіянату Расіі па футболе паміж маскоўскім «Дынама» і «Зенітам» (Санкт-Пецярбург).

На 36-й хвіліне першага тайма ў галкіпера маскоўскага «Дынама» Антона Шуніна з фан-сектара «Зеніта» трапілі петардай. Галкіпер паваліўся як падкошаны. Арбітр прыняў рашэнне адмяніць матч.

Шунін шпіталізаваны, у яго — апёк рагавіцы.

Паведамляецца, што затрымана заўзятарка «Зеніта», якая менавіта кінула петарду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0