18.11.2012 / 09:42

Легкавік Renault Espace з чатырма дзецьмі перакуліўся пад Мінскам 1

На шчасце, усе жывыя.

ДТЗ адбылося днём 16 лістапада на 22-м км трасы Мінск-Гомель паблізу вёскі Гузгалаўка Мінскага раёна.

Кіроўца Renault Espace падчас руху па аўтамагістралі ўбачыла прыпаркаваны на ўзбочыне грузавы аўтамабіль і, каб пазбегнуць сутыкнення з'ехала ў кювет, у выніку чаго аўтамабіль перакуліўся.

Маці і яе дзецям, якія атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, была аказана неабходная медыцынская дапамога. Пасля гэтага яна з трыма дзецьмі была адпушчаная дахаты.

Дзяўчынка 2008 нараджэння з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені цяжкасці шпіталізавана ў дзіцячае нейрахірургічнае аддзяленне, яе стан здавальняючы.
Пацярпелыя пражываюць у Мінску.

0
Мэнсан Мандэла / Адказаць
18.11.2012 / 12:14
Кіроўца Renault Espace падчас руху па аўтамагістралі ўбачыла прыпаркаваны на ўзбочыне грузавы аўтамабіль і, каб пазбегнуць сутыкнення з'ехала ў кювет --------- Ехалі ПА МАГІСТРАЛІ, грузавік стаяў НА ЎЗБОЧЫНЕ. Што за нах?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру