Тры чалавекі ў машыне загінулі, паведамляе польскае агенцтва ПАП.

Двухгадовае дзіця цудам засталося жывое: пры аварыі яго выкінула з машыны.
Гэта яго і ўратавала. Медыкі вярнулі яго да жыцця, але стан яго па-ранейшаму вельмі цяжкі. Яно ляжыць у «Цэнтры здароўя маці-полькі» ў Лодзі (Польшча).
Хто быў у машыне, пакуль невядома.
Здарэнне адбылося на абвадной дарозе Лодзі, на з’ездзе ў кірунку Познані. Паліцыя мяркуе, што кіроўца мог заснуць за рулём.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?