Ноччу 17 лістапада адбыўся пажар на тэрыторыі адкрытага рэчавага рынка ТАА «Лагуна».

Як паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў,

інфармацыя аб НЗ на вуліцы Валгаградскай паступіла ратавальнікам у 23.48.
Да месца выкліку былі накіраваныя дзве аўтацыстэрны і два аўтамабілі хуткага рэагавання Брэсцкага гарадскога аддзела па НС. Да прыбыцця ратавальнікаў
гарэў металічны гандлёвы павільён з жаночай адзежай.
Тушылі пажар 48 хвілін.
Агонь знішчыў маёмасць і ўнутранае аздабленне, пашкодзіў дах у павільёне, а таксама маёмасць і ўнутранае аздабленне суседняга павільёна. Ніхто з людзей не пацярпеў.

Прычына пажару высвятляецца. У першую чаргу разглядаецца версія кароткага замыкання электраправодкі ў павільёне, паведаміў прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?