Як паведаміў ў нядзелю брытанскі тыднёвік Sunday Times, у 2014 і 2016 годзе павінны выйсці яшчэ два фільмы пра Джэймса Бонда з Крэйгам у галоўнай ролі, і яго ганарар складзе 31 мільён фунтаў стэрлінгаў (прыклад 50 мільёнаў даляраў).

Для параўнання, у 2012 годзе ў межах дзяржаўнага фінансавання на ўсе беларускія кінакарціны было вылучана 85 мільярдаў рублёў (10 мільёнаў даляраў). Большасць гэтых грошай была асвоеная «Беларусьфільмам».

Цяпер Дэніэлу Крэйгу 44 гады. За карціну «Казіно Раяль», дзе малавядомы тады актор дэбютаваў у ролі суперагента, ён атрымаў усяго толькі 3 мільёны фунтаў. Дагэтуль самы высокі ганарар за галоўную ролю ў папярэдніх серыях «агента 007» меў Пірс Броснан — ён атрымаў 16,5 мільёнаў фунтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?