Мікалай Дзядок вызнае анархісцкія палітычныя погляды. Адной з падставаў прыцягнення Дзядка да крымінальнай адказнасці стаў ягоны ўдзел у анты-мілітарысцкай мірнай дэманстрацыі каля Міністэрства абароны Беларусі.

Чальцы анархісцкіх палітычных груп заяўляюць аб непрыняцці мілітарнай дактрыны, падтрымваюць ідэю самакіраванага грамадcтва і народнай салідарнасці.

Гісторыя Мікалая Дзядка — гэта драматычная гісторыя новай палітычна актыўнай моладзевай супольнасці.

Мікалай Дзядок узяты пад варту 3 верасня 2010 г., а 27 траўня 2011 г. асуджаны судом Заводскага раёна г. Мінска па ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) да 4,5 года пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў калоніі № 17 у Шклове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?