У мясцовасці N. малады гаспадар з сябрамі закацілі імпрэзу. Пасля некаторага часу ўзгадалі, што трэба вывесці сабаку на шпацыр (пароду не памятаю, але здаравенны, як конь). Паколькі выходзіць нікому не хацелася, то проста выпусцілі яе пабегаць па двары. Праз нейкі час саба вяртаецца ўвесь у брудзе, нейкім пяску, балоце, а ў зубах трымае дробненькую нежывую суседскую сучачку. Хлопцы ў шоку. Доўга не думаючы ўзяліся адмываць бедную сучачку. Занеслі ціхенька яе ў двор да суседа і паклалі ў буду мордчакай наперад, на лапках, быццам цікуе на падворак.

На раніцу малады гаспадар выходзіць на двор і бачыць, што сусед (уладальнік сучачкі) ходзіць каля дому і нервова паліць цыгарэту за цыгарэтай.

— Сусед, што сталася, нешта ты нядобра выглядаеш? — пытаецца малады.

— Ды нічога не магу зразумець, — кажа мужчына, паглядаючы на буду ў сваім двары. — Два дні таму здохла мая сучка, і я пахаваў яе ў садзе, а сёння ўстаю раніцай і бачу: яна чыстая ляжыць у сваёй будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?