Пра гэта паведаміў БелаПАН кіраўнік партала Experty.by, музычны эксперт Дзмітрый Безкаравайны.

Выканаўца памёр 18 лістапада ў Тамбове (Расія) ва ўзросце 57 гадоў пасля працяглай хваробы.

Сяргей Драздоў увайшоў у гісторыю як адзін з вядомых галасоў Савецкага Саюза, выканаўца знакамітых песень «Там, дзе клён шуміць», «На ростанях», «Маміна пласцінка», «Дык вось якая ты», «Я іду табе насустрач» і многіх іншых.

Ён нарадзіўся і вырас у вёсцы Мільча пад Гомелем.
Пасля заканчэння музычнай школы паступіў у музычнае вучылішча імя Сакалоўскага, дзе быў заснаваны ВІА «Галасы Палесся». У 1975 годзе з прыходам братоў Балотных і пераездам у Расію ансамбль стаў называцца «Сіняя птушка».
Як адзначыў Безкаравайны, Сяргей Драздоў не забываў пра свае карані. Год таму ён расказаў у СМІ, што ў пашпарце заўсёды быў запісаны беларусам, пакуль гэту графу не адмянілі.
«На першых пласцінках у мяне нават характэрны акцэнт ёсць — калі чую гэтыя запісы, усміхаюся, — расказваў ён. — Паколькі музыка — гэта праца, то па-за сцэнай я практычна не спяваю. Але калі ўжо заспяваю, то палескія песні маёй бабулі: «За туманам», «Зялёная вішня».

Пра месца і час пахавання пакуль не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?