20 лістапада будзе пераважаць воблачнае з праясненнямі надвор'е.

У бліжэйшыя суткі істотных ападкаў не прагназуецца. Ноччу і ў першай палове дня на большай частцы тэрыторыі згусціцца туман, на некаторых участках дарог слабы галалёд. Вецер у начны час будзе няўстойлівы слабы, днём паўднёва-ўсходні 3-8 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла. Днём чакаецца ад нуля да 5 градусаў са знакам плюс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?