19.11.2012 / 15:11

Лукашэнка раскрыў лічбу супрацоўнікаў КДБ? «12 тысяч» 12

«Няхай іх будзе не 12 тысяч, не 10 тысяч і нават не 6 тысяч чалавек, — сказаў Аляксандр Лукашэнка, прадстаўляючы новага кіраўніка КДБ Валерыя Вакульчыка. — Няхай іх застанецца 3 тысячы.
Але гэта застануцца самыя адданыя дзяржаве людзі. З такімі Вакульчык будзе працаваць. Усе астатнія — куды хочуць хай сыходзяць», — сказаў кіраўнік Беларусі.

Ці азначаюць гэтыя словы, распаўсюджваныя дзяржаўным агенцтвам БелТА, што ў Камітэце на сёння працуе аж 12 тысяч чалавек? Імаверна, так.

Для параўнання: пры канцы існавання СССР колькасць супрацоўнікаў Камітэта дзяржбяспекі без уліку Памежных войскаў, але з улікам Войскаў урадавай сувязі складала каля 260 тысяч чалавек.
У СССР тады жыло 280 мільёнаў чалавек, у Беларусі цяпер — 9,4 мільёна. Калі 12 тысяч — дакладная лічба, то тады выходзіць, што колькасць спецслужбістаў на душу насельніцтва ў Беларусі істотна вышэйшая, чым у СССР. Рэч у тым, што
КДБ — не адзіная спецслужба ў Беларусі. Ёсць яшчэ Аператыўна-аналітычны цэнтр, Служба аховы прэзідэнта і г.д.

У ГДР у 1989 г. з яе насельніцтвам 16 млн чалавек колькасць супрацоўнікаў і агентаў дзяржбяспекі (Штазі) складала 91 015 чалавек на штатнай аснове і каля 200 тыс. неафіцыйных інфарматараў. Як лічыцца, Штазі была самай разгалінаванай і шматлікай сярод спецслужбаў краін пад савецкім кантролем.

Як піша Сяргей Навумчык, у 1993 годзе, калі ён быў дэпутатам Вярхоўнага Савета, колькасьць супрацоўнікаў КДБ складала 8500 чалавек.

0
читатель / Адказаць
19.11.2012 / 15:13
О, сколько лукашенковских бездельников развелось.
0
мясцовы2 / Адказаць
19.11.2012 / 15:25
400-500 тысяч - гэта калі толькі з улікам усіх агентаў, а не супрацоўнікаў
0
vouk / Адказаць
19.11.2012 / 15:27
Врот как всигда у 40 раз.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру