Кандыдат на пасаду прэм’ер-міністра Літвы,сацыял-дэмакрат Альгірдас Буткявічус у панядзелак папярэдзіў, што калі Літва не ўвядзе еўра, яна стане «заштатнай дзяржавай».
Пасля сустрэчы з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце, якая паведаміла, што вылучыць кандыдатуру Буткявічуса у прэм’еры, той сказаў, што Літва адзіную валюту Еўрапейскага саюза павінна ўвесці «як мага хутчэй», але адзначыў, што інфляцыя дазволіць гэта зрабіць толькі ў 2015 г. — на год пазней, чым суседняя Латвія.
Ён абяцаў, што новы ўрад будзе трымацца фінансавай дысцыпліны.
Эканамісты цэнтральнага банка краіны ў панядзелак паведамілі, што Літва ў2012—2013 гг. , хутчэй за ўсё, не будзе адпавядаць Маастрыхцкім крытэрам, і не зможа ўвесці еўра разам з Латвіяй у 2014 г.
«Ні ў 2012, ні ў 2013 гадах мы не будзем адказваць крытэрам стабільнасці цэн», — заявіла на
Паводле яе слоў, гэта азначае, што ні ў 2013, ні ў 2014 г. краіна не зможа ўвесці еўра. З прычыны высокай інфляцыі Літве не атрымалася ўвесці еўра ў 2007 годзе.
0
0
0
0
0
0