У аўторак і сераду польскія дактары будуць абследаваць беларускага хлопчыка, які адзін выжыў у страшнай аўтааварыі пад Лоддзю.

Двухгадовы хлопчык па-ранейшаму знаходзіцца ў крытычным стане. Надзеяў, што ён выжыве, амаль няма, паведамілі ў Цэнтры здароўя польскай маці ў Лодзі:

«Усе прыкметы, на жаль, сведчаць пра тое, што дзіця не выкараскаецца.
У аўторак мы распачнем даследаванні, каб даведацца, ці ў дзіцяці функцыянуе мозг. Гэтыя даследаванні працягнуцца некалькі гадзінаў. У сераду мы зможам дакладна сказаць і зрабіць фармальную заяву па гэтай справе.
На цяперашні момант у нас ёсць усе падставы падазраваць, што ў дзіцяці адмёр мозг».

Нагадаем, у аварыі пад Лоддзю загінула сям’я беларускіх праграмістаў, якія ехалі ў Нямеччыну, і іх сябра-кіроўца. Выжыў толькі двухгадовы хлопчык. Са шматлікімі траўмамі цела і цяжкой чэрапна-мазгавой траўмай, якая не паддаецца апераванню, яго шпіталізавалі ў Лодзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?