19.11.2012 / 23:13

ЕС прызнаў кааліцыю сірыйскай апазіцыі і паабяцаў ёй дапамогу

Еўрапейскі саюз прызнаў Нацыянальную кааліцыю сірыйскіх рэвалюцыйных і апазіцыйных сілаў законным прадстаўніком сірыйскага народа і паабяцаў ёй падтрымку. Аб гэтым паведамляецца ў пастанове Рады міністраў замежных спраў ЕС.

«ЕЗ лічыць іх (членаў кааліцыі апазіцыі) законнымі прадстаўнікі жаданняў сірыйскага народа», — кажа дакумент.

«ЕС спадзяецца, што новая кааліцыя працягне працаваць у адпаведнасці з прынцыпамі поўнай адкрытасці, захавання правоў чалавека і дэмакратычных свабодаў, а таксама будзе ўзаемадзейнічаць з усімі апазіцыйнымі групамі і ўсімі пластамі сірыйскай грамадзянскай супольнасці. ЕС гатовы падтрымаць кааліцыю ў гэтых яе памкненнях і дапамагчы наладзіць адносіны з міжнароднай супольнасцю», — заявіла Рада міністраў.

Раней з еўрапейскіх краін «Нацыянальную кааліцыю сірыйскіх рэвалюцыйных і апазіцыйных сіл» першымі прызналі Італія і Францыя.

МБ; інфарм. агенцтвы

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру