У чыгуначным пункце мытнага афармлення «Брэст-Цэнтральны» 19 лістапада спынена спроба вывазу за мяжу буйной сумы валюты.

200 купюр па 500 еўра было знойдзена супрацоўніцай мытні ў вядры ў душавым аддзяленні ў купэ цягніка Масква — Парыж.

42-гадовы пасажыр купэ вусна задэклараваў 1,7 тыс. еўра, заявіўшы, што 100 тыс. еўра яму не прыналежаць.

Валюта канфіскавана як безгаспадарчая да рашэння суда.

Брэсцкай мытняй праводзіцца праверка па прыкметах правапарушэння, прадугледжанага ч. 2 арт. 14.5 КоАП (недэклараванне)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?