Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў у Мінскім епархіяльным упраўленні дэлегацыю афонскага манастыра Хіландар на чале з ігуменам архімандрытам Мяфодзіем.

«Высокапраасвяшчэнны Мітрапаліт Філарэт меў размову з гасцямі, пасля завяршэння якой Мітрапаліт Філарэт, адзначыўшы працу на карысць Праваслаўнай царквы, уручыў царкоўныя ўзнагароды і благаславіў іх на падарожжа па епархіях Беларускай праваслаўнай царквы і сустрэчы з духавенствам, манахамі і вернікамі», — растлумачылі ў Экзархаце.

Афонскія манахі прыбылі ў Беларусь з пяцідзённым візітам па запрашэнню Экзарха. Акрамя архімандрыта Мяфодзія, у склад дэлегацыі ўвайшлі яшчэ тры насельнікі манастыра Хіландар. Яны плануюць наведаць, у прыватнасці, Лядзенскі Свята-Благавешчанскі манастыр, Полацкі Свята-Ефрасіннеўскі манастыр, Бярэзінскі запаведнік, мемарыяльны комплекс «Хатынь». Дэлегацыя перадасць мінскаму прыходу «Усіх тужлівых радасць» ікону Божай Маці «Млекакарміліца», а сталічнаму храму ў гонар Опцінскіх старцаў — ікону Прасвятой Багародзіцы «Траяручыца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?