Меір Даган.

Меір Даган.

Прааперыраваны ў Мінску экс-кіраўнік Масада Меір Даган адчувае сябе здавальняюча. Пра гэта паведаміў пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал 20 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, цяпер Даган усё яшчэ знаходзіцца ў адным з медыцынскіх цэнтраў Ізраіля, дзе праходзіць курс рэабілітацыі.

«Учора размаўляў з яго лекарам. Мяркуючы па ўсім, печань прыжылася. Спадзяюся, што ён хутка адновіцца», — сказаў дыпламат.

Шагал падкрэсліў, што дзякуючы «гэтай гісторыі беларуска-ізраільскія адносны атрымалі вельмі сур’ёзнага лабіста». Паводле слоў пасла, шматлікія высокапастаўленыя сябры Дагана «некалькі па-іншаму зірнулі на Беларусь».

Як паведамлялася раней, у пачатку кастрычніка ў Мінску Дагану была праведзена аперацыя па перасадцы печані.

Аперацыю праводзіў французскі хірург з беларускімі ўрачамі на беларускім абсталяванні.

Паводле інфармацыі ізраільскіх СМІ, беларуская клініка была выбрана яшчэ і таму, што ў Германіі і ЗША прыйшлося б доўга чакаць чаргі на аперацыю, а аперыраваць Дагана на радзіме не ўзяліся, бо дзейныя правілы забараняюць праводзіць трансплантацыю печані пацыентам старэйшым за 65 гадоў.

Паведамлялася таксама, што першапачаткова Дагана планавалі аперыраваць у Індыі, але ўлады гэтай краіны адмовіліся прыняць яго на лячэнне з-за таго, што ў мінулым ён кіраваў палітычнай разведкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?