У маладзёжных колах Брэста папаўзлі чуткі аб тым, што супрацоўнікі міліцыі «сапсавалі» групе маладых людзей святкаванне Дня студэнта, якое праходзіла за горадам у вельмі нефармальнай абстаноўцы.
Паводле інфармацыі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, у Брэсце існавала група маладых людзей, якія ўчыняюць «амерыканскія вечарынкі». На іх бесперашкодна ўжывалі алкаголь і наркотыкі.Трапіць на такую тусоўку можна толькі па запрашальных і пры гэтым трэба быць асабіста знаёмым з
Супрацоўнікі ўпраўлення вырашылі «адпрацаваць» такую студэнцкую вечарыну на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна, у аздараўленчым цэнтры «Арляня».
«Аператыўнікам прыйшлося працаваць усю ноч.
На вечарынцы прысутнічалі 126 чалавек. Асноўны ўзрост — 18–19 гадоў, 70% з іх — студэнты розных навучальных устаноў Брэсцкай вобласці. Каля 10% асоб раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.Асноўная маса (каля 70%) — прадстаўнікі моцнага полу. Таксама на вечарыне прысутнічалі 9 падлеткаў ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў. Персанал аздараўленчага цэнтра „Арляня“ адсутнічаў», — распавёў «Брестской газете» начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.
Пры асабістым вобшуку ў некаторых прысутных былі канфіскаваныя рэчывы, падобныя на гашыш і марыхуану.У семярых былі выяўленыя прыстасаванні для ўжывання наркатычных сродкаў. З алкаголю знойдзеныя 16 літраў вадкасці, што ўтрымлівае спірт, у палімерных
«Цяпер супрацоўнікі праваахоўных органаў праводзяць шэраг праверак і экспертыз, па выніках якіх будуць рабіцца далейшыя дзеянні», — дапоўніў Сяргей Дучэнка.