«Выдатна да гэтага стаўлюся, таму што мы жывем у Беларусі, і Расія побач з намі. Нашы чыноўнікі павінны правільна фармуляваць думкі як на беларускай, так і на расейскай мовах».

«Ва Украіне — яны там усе ведаюць сваю родную мову. Калі б так і ў нас, то было б нядрэнна».

«Чыноўнікі? У абавязковым парадку!»

«Трэба наогул размаўляць не толькі нашай уладзе, але і ўсяму народу размаўляць. Але паколькі нас затлумлі гэтай расейскай мовай, то мы не ведаем ні расейскай, ні беларускай. А беларуская мова павінна стаяць нават вышэй, чым на першым месцы — гэта ж нацыянальныя карані адраджаюцца. Прыязджайце ва Украіну — родная мова вышэй за ўсё. Так і ў нас павінна быць: беларускі, сапраўдны, з лацінскім алфавітам — як было, калі Францыск Скарына ў Прагу ездзіў і надрукаваў там нашу Біблію. Вось тая мова! Нашу радзіму знішчылі!».

«Лічу, што чыноўнікі аднолькава з грамадзянамі павінны ведаць беларускую мову і валодаць ёй.

Яны ж — чыноўнікі беларускай дзяржавы».

«Не сутыкаўся з чыноўнікамі, якія б размаўлялі па-беларуску. Лічу, што гэта няправільна. Нашу нацыянальную мову мы павінны паважаць».

«Я хутчэй супраць. Павінна ж быць нейкая самадастатковасць, самасвядомасць. Калі беларус, то і па-беларуску размаўляць. Не кажуць жа ў Францыі па-расейску, ці на якой іншай мове».

«Я лічу, што так. Нават калі ўзяць школу, то настаўнікі кажуць, што дзеці лепш вучаць англійскую мову, чым беларускую. Не разумеюць яе, таму мы і павінны чуць яе штогадзіны. Каб і шыльды былі, і этыкеткі на беларускай мове, каб дзеці адэкватна ставіліся да нашай мовы. Мы павінны абавязкова чуць гэтую мову — і ў кабінетах, і ў крамах, і на вуліцах, і ў бальніцах».

«Можа, закон і патрэбны, але хто ж яго прыме? Яны ж не ўмеюць размаўляць і не збіраюцца вучыцца.

У кожнай краіне людзі гавораць на сваёй мове і, калі трэба, то і на рускай. Я лічу, што трэба. Як у Купалы: «Сілён, княжа, караць, галаву сілён зняць — не скуеш толькі дум ланцугамі».

«Хай кажуць і на расейскай, і на беларускай мове. Але паступова, я лічу, трэба прыходзіць да адной, роднай, мовы. Паступова. І рабіць гэта трэба разумна і пісьменна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?