«Нічога не кажыце дрэннага падчас прыезду Лукашэнкі», – казалі кіраўнікі прадпрыемстваў падначаленым на пачатку году. А начальнік адной з такіх арганізацый сказаў работнікам: «Нічога ня зьменіце. Мы пераабярэм яго яшчэ на адзін тэрмін». Нібы не народ абірае прэзыдэнт, а чыноўнікі.

Чым бліжэй да выбараў, тым больш дзяўбуць пра «сьветлае жыцьцё» на днях інфармаваньня. Адзін з такіх меў тэму «Стратэгічныя прыярытэты і кансалідуючыя ідэі беларускіх грамадзянаў. Беларусь напярэдадні трэцяга ўсебеларускага народнага сходу». Агітатары на іх распавядалі, што ўсебеларускі сход – гэта нібыта «вышэйшая праява дэмакратыі».

Ня так даўно па тэлебачаньні выступаў Мілінкевіч. Надта спадабаўся людзям, у тым ліку пэнсіянэрам. Амаль усе гатовы галасаваць за яго альбо за Казуліна. Таму зразумела – «элегантнай перамогі» ня будзе. Аднак ці здольны людзі адстойваць свой выбар?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?