21.11.2012 / 13:41

У Астравецкім раёне канфіскавалі прылады для вытворчасці шакаладу 2

Яе спрабаваў правезці праз пункт пропуску кіроўца аўтамабіля «Івека», які вяртаўся з Літвы ў Беларусь.

19 лістапада ў пункце пропуску Катлоўка памежны нарад сумесна з інспектарам Ашмянскай мытні падчас дагляду грузавога аўтамабіля «Івека» ў спальным адсеку кабіны кіроўцы ў аддзяленні для захоўвання прадуктаў выявіў прыладу «Лазня цыркуляцыйныя» для вытворчасці шакаладу.

Папярэдняя сума ацэнкі — 9 млн 657 тыс. 100 рублёў. Прылада да рашэння суда канфіскаваная супрацоўнікамі Ашмянскай мытні.

0
Кот Матроскін / Адказаць
21.11.2012 / 13:55
А чаму такую прыладу нельга правозіць праз мяжу?
0
гуталін / Адказаць
21.11.2012 / 13:58
зараз пачнуць канфіскоўваць патэльні, рондалі ды іншыя прылады для гатаваньня ежы
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру