Нацыянальны банк Беларусі не бачыць сэнсу ў змяненні стаўкі рэфінансавання ў кароткатэрміновай перспектыве. Аб гэтым старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова паведаміла 21 лістапада журналістам.

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі не мянялася з верасня і цяпер складае 30% гадавых. «Сёння такая сітуацыя, што няма магчымасці ісці на яе зніжэнне. Сітуацыя не дазваляе, таму мы яе пакуль не памяншаем, але і не павялічваем», — падкрэсліла Ермакова.

Паводле яе слоў, у лістападзе стаўка рэфінансавання мяняцца дакладна не будзе. Надалей усё будзе залежыць ад той сітуацыі, якая складваецца ў эканоміцы.

«Інфляцыя знаходзіцца ў рамках, прадугледжаных асноўнымі кірункамі развіцця эканомікі на 2012 год, але змяненне стаўкі рэфінансавання сёння не паўплывае на змяненне працэнтаў на рынках укладаў і крэдытаў. Таму няма сэнсу яе мяняць цяпер», — адзначыла Ермакова.

На пачатак гэтага года стаўка рэфінансавання складала 45% гадавых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?