21.11.2012 / 15:49

Лябедзька: Божачкі! Аказваецца, i «Хартыю», i АГП стварыў Уладзімір Мацкевiч 22

«Навiны с налётам сенсацыi сыплюцца як пажухлыя, лiстападаўскiя лiсты. Аказваецца, i «Хартыю», i АГП стварыў Уладзімір Мацкевiч. Божачкі! I ланцугi амапаўскiя ён рваў. I партыю некуды спрабаваў накiроўваць. Столькi новага i цiкавага!» — так адрэагаваў лідар АГП Анатоль Лябедзька на анлайн-канферэнцыю Уладзіміра Мацкевіча.

16 лістапада канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці «Ўсходняга партнёрства» прыняла Канцэпцыю развіцця на 2012–2014 гады. Перамог варыянт Мацкевіча, які прадугледжвае большую палітызацыю недзяржаўных арганізацый. Гэта звярнула на Мацкевіча як на чалавека з лідарскімі амбіцыямі ўвагу і палітыкаў, і СМІ.

«Мы павінны канстатаваць факт і сказаць: мы, невялічкая частка актыўных людзей у грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі — за еўрапейскую інтэграцыю, а тыя, хто кіруе нашай краінай — супраць», — кажа Мацкевіч.

Сёння ён даў анлайн-канферэнцыю на сайце радыё «Свабода». І зноў зрабіў заявы, што выклікалі рэакцыю ў палітычных колах.

0
хопіць змагацца за лідэрства ! / Адказаць
21.11.2012 / 16:24
вось табе і Божачкі, Лябедзька. Можа хопіць змагацца між сабой за лідэрства, а пачаць рэальную працу, трэба абуджаць наш народ. Замежнікі нам не прынясуць другі народ, колькі не катайся па камандзіроўках
0
sid / Адказаць
21.11.2012 / 16:43
хопіць змагацца за лідэрства ! напiсаў(ла) 21 лiстапада 2012 у 16:24 рэальнай працы няма і быць няможа, бо не існуе рэальнага палітычнага поля. Ёсць толькі віртуальнае, улада пастаралася. Вось і ўсё, што застаецца палітычным ці грамадскім дзеячам -- гэта бавіць час на круглых сталах ці абменевацца заявамі і каментарамі.
0
Dranik / Адказаць
21.11.2012 / 16:47
Уладзімер Мацкевіч 21.11.2012 13:46 Першае разыходжаньне адбылося, калі фракцыя АГП ў Вярхоўным Савеце 13 скліканьня адарвалася ад партыі і палічыла, што яны ўсё могуць самі. Калі Лябедзька і іншыя дэпутаты ад АГП не выйшлі на дэманстрацыі пратэсту вясной 1996 года, матывуючы тым, што парлямэнцкая партыя ня можа блытацца з “вулічнай дэмакратыяй”. Тады Багданкевіч адмовіўся выконваць рашэньне фракцыі і сказаў, што пойдзе на акцыю не як дэпутат,а як грамадзянін. Так зрабіў і Карпенка, з якім мы побач прарывалі кардон АМАПаўцаў са шчытамі, перакрыўшымі выхад з вуліцы Валадарскага на праспэкт. Гэта была першая памылка кіраўніцтва фракцыі. Тады дэпутаты маглі перапыніць гвалтоўнае зьбіцьцё дэманстрантаў, калі б парлямэнт і дэманстранты былі разам. Потым гэтая памылка адгукнулася пад час лістападаўскага перавароту, калі ўжо парлямэнту была патрэбна шырокая падтрымка народу на вуліцах, а яе не атрымалася. ___________________________________ усё правільна сказаў, а таксама пра Саньнікава Гегемон Горад:: Минск 19.11.2012 18:03 Вы были одним из создателей Хартии'97. Как Вы оцениваете деятельность Андрея Санникова? Правда ли, что он обманул доверие подписантов хартии, присвоив себе право говорить от их имени на разных площадках? Адказаць Імя:: Уладзімер Мацкевіч 21.11.2012 13:23 Не магу так сказаць. Ён не падманваў. Ён быў першым у Хартыі 97. Ён быў лідэрам тады. Я дапамагаў яму, працаваў, каб ён вёў. Але Андрэй выбраў памылковы шлях, збочыў з той дарогі, якую мы намецілі разам. Спачатку да нас далучаліся сотні і тысячы, а калі ён, як лідэр, абраў іншую дарогу, шмат хто за ім не пайшлі. Выбар правільнага шляху – вельмі адказная задача. І па абранаму шляху лідэр ідзе першым. І прыходзіць туды, куды прыходзіць. А гаварыў Саньнікаў толькі ад некалькіх дзесяткаў прыхільнікаў. Выпрабоўвайце сваіх лідэраў, бо лідэр першы, ён пракладвае шлях, ён больш за астатніх рызыкуе, і ён жа можа заблытаць усіх. _____________________________________________________ Дык у чым праблема, А. Лябедзька?
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру