21.11.2012 / 16:30

Супрэматычны Мінск - фотарэпартаж 20

Вандалы, актывісты апазіцыі, футбольныя фанаты, графіцісты і вулічныя мастакі - усе яны разам ствараюць незвычайны выгляд фасадаў беларускай сталіцы. Але канчатковы аўтар у гэтай палітры - камунальнік ад ЖКХ. І гэта фішка Мінска. Фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна пра незвычайную беларускую з'яву вулічнага мастацтва.

Супрацоўнік камунальнай службы аператыўна замалёўвае пратэставае графіці ў арцы дома на праспекце Незалежнасці.

Спальны раён Уручча. Сцяна шматпавярховіка.

Сцяна крамы на ўсходзе Мінска.

Раён плошчы Змітрака Бядулі.

Сцяна па вуліцы Казлова.

Балкон у сталічным шматпавярховіку.

Функцыянальны супрэматызм у Мінску. так некаторыя жыхары самастойна ўцяпляюць свае кватэры.

Адносна малады твор мінскіх супрэматычных сцен.

Балкон у спальным раёне Мінска.

Арка на праспекце Незалежнасці.

Вуліца Казлова.

Уваход у двор па вуліцы Казлова.

Каб сто год таму гэта ўбачыў Казімір Малевіч — ён бы адчуў, што яго мастацтва супрэматызму перамагло і сталася вулічным трэндам… І сімвалам беларускай сталіцы таксама. Не ва ўсіх краінах вулічным мастакам абвешчана вайна. Часам яны перамагаюць. Напрыклад, англічанін Бэнксі. Часам іх творы застаюцца на сценах і больш даўжэйшы час. Але толькі не ў Беларусі…

Вулічная цэнзура, ну як бы і не толькі вулічная, тут квітнее. Але яна творчая, яна не аднастайная, яна спантанная… Працэс стварэння супрэматычных палотнаў часам займае гады. Чыстая жоўтая сцяна з хуліганскім ці апазыцыйным допісам замалёўваецца супрацоўнікам ЖКХ роўным простакутнікам і фарбай таго колеру, якая ёсць у наяўнасці. Увесь фасад перафарбоўваць — дорага. Шукаць аднолькавую фарбу — таксама. Але ж на гэта патрэбны час якога няма — надпіс павінен быць як мага хутчэй зацэнзураваны. А вось калі які міністр тут жыве? Ці, крый Божа, Лукашэнка зараз на працу паедзе?.. Таму выходзіць як выходзіць. Стылёва, дарэчы, — псіхадэлічна і незразумела… У гэтай з’яве няма аўтараў — гэта калектыўны твор.

І такіх твораў у Мінску, як і ў Беларусі — свет. Як свет і вандалаў, актывістаў апазіцыі, футбольных фанатаў, графіцістаў і вулічных мастакоў. А заўтра раніцай нейкаму супрацоўніку ЖКХ выпішуць пяць кілаграмаў фарбы выпадковага колеру і ён створыць ужо новы супрэматычны мінскі твор. Такая фішка.

Фота: Сяргей Гудзілін

0
Z / Адказаць
21.11.2012 / 16:37
Супер.)
0
Zyxman / Адказаць
21.11.2012 / 16:48
Сяржук парадаваў, дзякуй!)Антон З.
0
R / Адказаць
21.11.2012 / 16:54
Цікава)) Атрымоўваецца, што можна не графіці пратэстнае маляваць, а чатырохкутнік адрознага ад колеру сцяны колеру. Бо, як у савецкім анекдоце, і так усё усім зразумела.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру