Заяўнікам акцыі як прыватная асоба выступіў магіляўчанін Дзмітрый Дзенісенка.

Паводле яго слоў, мэта шэсця і мітынгу 25 лістапада — «выступіць у падтрымку традыцыйных духоўных і маральных каштоўнасцяў, ідэі славянскага адзінства нацыянальнай і сацыяльнай справядлівасці, а таксама супраць глабалізацыі». Ён зазначыў, што ў акцыі прадугледжваецца ўдзел 150–200 чалавек.

Як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай працы Магілёўскага гарвыканкама, згодна з заявай, шэсце пройдзе па вуліцы Чалюскінцаў ад дома № 62 да стадыёна ДК Завода штучнага валакна, на якім і адбудзецца мітынг. Паводле слоў начальніка аддзела Алы Галушкі,

заяўнік хацеў выкарыстаць падчас акцыі чорна-жоўта-белыя сцягі (сімволіка манархісцкіх рухаў Расіі),
аднак быў папярэджаны пра недапушчальнасць гэтага, паколькі яны з’яўляюцца незарэгістраванай сімволікай.

Як зазначыў Дзмітрый Дзенісенка, у акцыі, магчыма, возьмуць удзел вядомыя палітыкі, у прыватнасці экс-кандыдат у прэзідэнты Віктар Цярэшчанка.

Дзмітрый Дзенісенка цягам гэтай восені некалькі разоў спрабаваў атрымаць санкцыю на правядзенне ў Магілёве «Славянскага маршу», аднак атрымліваў адмову з-за няправільнага афармлення дакументаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?