Аддзел па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Гомельскага аблвыканкама праводзіць праверку па заяве жыхара абласнога цэнтра, аматара папулярнай гульні World of Tanks.

Як паведаміў начальнік аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Гомельскага аблвыканкама Андрэй Серафімовіч, гамяльчук паскардзіўся, што ўзламалі яго паштовую скрыню, з-за чаго выкралі пароль для доступу да гульнявага акаўнта ў камп’ютарнай гульні World of Tanks і завалодалі інфармацыяй.

«Мы кажам пра доступ да канкрэтнай інфармацыі, у віртуальнай прасторы гэты танк, удасканалены, у які былі ўкладзены рэальныя грошы», — удакладніў Серафімовіч.
Ён дадаў, што віртуальную тэхніку зламыснік прадаў па запчастках. Электронная скрыня гамяльчаніна была на расійскім паштовым серверы, зараз уладальнікам сервера, у іншыя структуры, адпраўлены запыты.

Па выніках праверкі будзе вырашацца пытанне аб распачынанні або адмове ў распачынанні крымінальнай справы.

Андрэй Серафімовіч звяртае ўвагу аматараў анлайн-гульняў, а таксама карыстальнікаў сацыяльных сетак на меры бяспекі,
у прыватнасці на прадуманыя паролі (якія можна падабраць з дапамогай платных праграм), і на неабходнасць захоўваць паролі ў недаступных для трэціх асоб месцах.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?