22.11.2012 / 12:20

Квіткі на цягнікі па Беларусі даражэюць на 17% 3

Мінэканомікі, якое рэгулюе тарыфы на праезд цягнікамі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах, падтрымала прапанову Беларускай чыгункі аб яшчэ адным павышэнні цэнаў на квіткі ў сярэднім на 17% да канца года.
Аб гэтым сёння ў ходзе анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА паведаміў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак.

«Узровень тарыфаў застаецца невысокім, у сувязі з чым робяцца гэтыя захады», — удакладніў міністр. У цэлым ён адзначыў, што правядзенне ўзважанай тарыфнай палітыкі з’яўляецца адным з важных напрамкаў работы Беларускай чыгункі ў галіне пасажырскіх перавозак.

Зараз перавозкі пасажыраў у межах краіны, якія маюць важнае сацыяльнае значэнне для насельніцтва, з’яўляюцца стратнымі.
Паводле аператыўных дадзеных БЧ, за 10 месяцаў года страты ад перамяшчэння пасажыраў на цягніках рэгіянальных ліній эканамкласа перавысілі 1,2 млрд рублёў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Дзед Лукаш / Адказаць
22.11.2012 / 16:27
Як напісаў на адным з форумаў чытач - Мы жылі бедна, а потым нас абакралі.
0
Бурбулятар / Адказаць
22.11.2012 / 17:22
Ага, а пры гэтым шараговыя працаýнiкi АПАРАТУ Белчыгункi атрымлiваюць па 8-9 лямаý
0
Лёлік / Адказаць
22.11.2012 / 21:42
Апошнюю радасць танней праехаць забіраюць ненажэрныя і тлустыя супраць нашага народа прызначаныя.(((
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру