22.11.2012 / 13:48

«Зеніт» пакараны тэхнічнай паразай за петарды 1

У выніку трапляння петарды галкіпер «Дынама» Антон Шунін атрымаў апёк рагавіцы вока.

Кантрольна-дысцыплінарны камітэт Расійскага футбольнага саюза прысудзіў пецярбургскаму клубу «Зеніт» тэхнічную паразу з лікам 0:3 у матчы 16-га тура расійскай прэм’ер-лігі супраць маскоўскага «Дынама».

Нагадаем, што матч, які прайшоў 17 лістапада ў Хімках, быў спынены на 37-й хвіліне з-за паводзінаў фанатаў, якія запусцілі петарду.

У выніку інцыдэнту галкіпер «Дынама» Антон Шунін атрымаў апёк рагавіцы вока.

На момант спынення гульні лік у матчы быў 1:0 на карысць гаспадароў поля.

У якасці пакарання «Зеніт» два бліжэйшыя матчы чэмпіянату Расіі павінен будзе правесці без гледачоў,
а таксама выплаціць штраф у памеры 600 тысяч расійскіх рублёў (162 млн беларускіх). «Дынама» таксама правядзе адзін матч без гледачоў і заплаціць штраф у памеры 580 тыс. рублёў (156 млн).

Рашэнне кантрольна-дысцыплінарнага камітэта РФС можа быць абскарджана на працягу сямі дзён.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Racyja / Адказаць
22.11.2012 / 14:18
Za hety učynak byli zatrymany dzjawčaty. Jak pavedamila palicyja, jany pranesli na stadyjon petardy u vahinach. Chaj ty hary, shto z pryhožaj palovaj čalavectva adbyvaecca???
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру