Упершыню за гісторыю фэсту яго мерапрыемствы пройдуць не толькі ў Віцебску, але і на сцэнічных пляцоўках у Гродне, Мінску, Бабруйску і Маладзечне.

«Фестываль — значная культурная падзея Беларусі. Ён стаў стартавай пляцоўкай для адкрыцця новых імёнаў і платформай для развіцця сучаснага харэаграфічнага мастацтва», — адзначыў падчас цырымоніі адкрыцця намеснік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі.

У гэтым конкурсе возьме ўдзел 45 пастановак, а ўсяго было даслана 92 творы. Змагацца за прызнанне Віцебска будуць калектывы з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Швейцарыі, Эстоніі і Японіі, а таксама шэраг міжнародных праектаў, у якіх удзельнічаюць прадстаўнікі Італіі, Кіпра, Кітая, Тайваня і Германіі.

Міжнароднае журы юбілейнага конкурсу ўзначаліў народны артыст СССР, вядомы харэограф Уладзімір Васільеў, а ў склад судзейскай камісіі ўвайшлі Сюзан Лінк (Германія), Эліс Дор Коэн (Ізраіль), Пол Джонсан (Ірландыя), Вэндзі Перон (ЗША), Раду Паклітару (Украіна).

У першы дзень фэсту на канцэрце адкрыцця віцебскага гледача парадавалі Чалябінскі тэатр сучаснага танца, тэатр «HeadFeedHands» з Кёльна, тэатр сучаснай харэаграфіі «Кіеў мадэрн-балет», балет «Street Jazz», «Эксцэнтрык-балет», тэатр сучаснай харэаграфіі «DOSZKI «, Пермскі дзяржаўны тэатр «Балет Яўгена Панфілава» і тэатр «Правінцыйныя маскі» з прэм’ерай балета «Жанчына ў пясках».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?