22.11.2012 / 15:38

У Мінску прастытутка абакрала кліента, але ён папярэдне запісаў візіт на вэб-камеру 7

У Фрунзенскае РУУС сталіцы некалькі дзён таму звярнуўся жыхар Мінска і расказаў, што ў яго з кватэры знікла 800 даляраў.

Ілюстрацыйнае фота

Напярэдадні ён запрасіў дамоў дзяўчыну, з якой пазнаёміўся каля адной са сталічных гасцініц.

Пасля аказання адпаведных паслуг госця акрамя аплаты прыхапіла з сабой яшчэ і 800 даляраў.

Факт крадзяжу мужчына выявіў толькі на наступны дзень і прынёс у міліцыю відэазапіс учыненага злачынства.

Зафіксаваць момант злачынства ўдалося дзякуючы выпадкова ўключанай веб-камеры камп'ютара.

Прыкметы прастытуткі былі перададзеныя ўсім міліцэйскім нарадам, і праз некалькі гадзін падазроная была затрымана. Ёю аказалася 28-гадовая мінчанка, якая неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за прастытуцыю і дробныя крадзяжы. Цяпер ёй давядзецца адказаць за крадзеж.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Dr_Viktar / Адказаць
22.11.2012 / 16:30
"дзякуючы выпадкова ўключанай веб-камеры камп'ютара" Хахахахаха))))
0
Альфонс / Адказаць
22.11.2012 / 17:37
>"дзякуючы выпадкова ўключанай веб-камеры камп'ютара" Хахахахаха)))) Ну чаго ж вы так? Кожны сапраўдны мужык уключае камеру каб засняць свае шаласці толькі "выпадкова".
0
STATiK / Адказаць
22.11.2012 / 17:43
А я б на яе месцы сустрэчную позву падаў - што ён таемна здымаў полавы акт, а магчыма - яшчэ й з мэтай вырабу і распаўсюду матэр'ялаў парнаграфічнага характару, у тым ліку з прымяненнем камп'ютарнай тэхнікі і электронных сродкаў сувязі. Как-та так...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру