22.11.2012 / 21:57

У Гомелі збілі студэнтаў з Іярданіі і Палесціны 13

Студэнты з Емена, Іярданіі і Палесціны, паводле іх слоў, былі збіты ў забаўляльным цэнтры «Еўропа» ў Гомелі. У Цэнтральным РАУС, які праводзіць праверку па гэтым фаце, пакуль каментарыяў БелаПАН не даюць.

Як паведаміў студэнт Гомельскага медыцынскага ўніверсітэта грамадзянін Емена Салах Махамед, 18 лістапада ён з братам (студэнтам падрыхтоўчага аддзялення) зайшоў у ЗЦ «Еўропа», дзе ўбачыў, як чацвёра хлопцаў славянскай знешнасці білі двух студэнтаў з Іярданіі і Палесціны.

«Яны толькі што прыехалі вучыцца і яшчэ не ведаюць рускай мовы. Мясцовыя ж крычалі на іх і білі, прычым было відавочна, што іярданец і палесцінец не разумеюць, чаго ад іх хочуць і што наогул адбываецца. Я з братам заступіўся за тых, каго збівалі», — зазначыў Салах.

Пасля таго як ён папрасіў не біць хлопцаў і пакінуць іх у спакою, ён сам атрымаў удар у твар. «Тады ўжо пачалі біць і нас. Тут прыйшла ахова забаўляльнага цэнтра і проста выкінула нас, іншаземцаў, за дзверы, а мясцовых пакінула ў забаўляльным цэнтры», — падкрэсліў еменец.

Паводле яго слоў, ён адразу ж звярнуўся ў міліцыю, напісаў заяву, зняў пабоі. Яго абурылі таксама дзеянні ахоўнікаў ЗЦ «Еўропа».

***

Нагадаем, летась пасля бойкі, якая пачалася ў ЗЦ «Еўропа» і працягвалася каля забаўляльнай установы, загінуў студэнт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны грамадзянін Турцыі 1985 года нараджэння. Бойка здарылася на дыскатэцы ў ЗЦ «Еўропа». У замежнага студэнта ўзнік канфлікт з-за дзяўчыны з іншым маладым чалавекам, грамадзянінам Беларусі. Маладыя людзі выйшлі на вуліцу, дзе, як мяркуецца, беларус штурхануў турка. Апошні ўпаў і ўдарыўся галавой. Іншаземец быў шпіталізаваны і прыблізна два тыдні правёў у бальніцы ў беспрытомнасці, а затым памёр.

У кастрычніку расіянін, які адпачываў у ЗЦ «Еўропа», пазбавіўся буйной сумы грошай, пакінуўшы без нагляду на спінцы крэсла пінжак.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Мэнсан Мандэла / Адказаць
22.11.2012 / 22:08
Гомель - беларуская Сіцылія. Альбо Румынія. :)
0
Danik / Адказаць
22.11.2012 / 22:32
Праклятыя сыяністы!
0
Бурбулятар / Адказаць
22.11.2012 / 22:47
Гомель - гэта ГомРумынія
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру