Ірына Кабасакал, галоўная рэдактарка і «рухавік» часопіса Pingouin сустрэлася з мінскімі студэнтамі ў межах праекта Alteredu: кожны ахвотны мог задаць Ірыне пытанне ці проста даведацца, як яна стала рэдактаркай аднаго з рэдкіх беларускіх «глянцаў».

Ірына Кабасакал выпускае адзін з рэдкіх у Беларусі глянцавых часопісаў.

Ірына Кабасакал выпускае адзін з рэдкіх у Беларусі глянцавых часопісаў.

Да сустрэчы са студэнтамі яна рыхтавалася паўгода.

Да сустрэчы са студэнтамі яна рыхтавалася паўгода.

Глянец і гламур — стыль жыцця Ірыны Кабасакал.

Глянец і гламур — стыль жыцця Ірыны Кабасакал.

Ірына Кабасакал на балі ў Нясвіжы.

Ірына Кабасакал на балі ў Нясвіжы.

У аўдыторыі філфакаўскай залы сядзіць чалавек шэсцьдзесят. Па словах Ірыны Кабасакал, яе ўгаворвалі прыйсці на сустрэчу паўгода і «палохалі, што прыйдзе 250 чалавек». У выніку яна задаволеная, што прыйшло няшмат — напярэдадні яна атрымала спіс з 60 пытанняў.

«На некаторыя я не буду адказваць з розных прычынаў», — кажа Кабасакал.

Яна выглядае выдатна, апранутая з густам жанчына, якая прывыкла прыцягваць да сябе ўвагу — прынамсі, так бы напісала яна сама.

Часопіс Pingouin стаў вядомы шырокай грамадскасці, калі там

з’явіўся артыкул пра «Божественного Зураба», чалавека з элітнай тусоўкі
. Што праўда, даведацца, чаму Зураб — выбітная асоба, з артыкула так і не ўдалося. — Вядома, што ён «аддае перавагу толькі найлепшаму», любіць ездзіць у Альпы, дзе «два тыдні скача з гары» і часам ходзіць у оперу, бо «любіць, як тыя спяваюць».
Зураб зрабіў Pingouin набыткам інтэрнаўтаў, а нумар з ім на вокладцы стаў сапраўдным рарытэтам.

У пачатку лекцыі Кабасакал расказвае пра сваё дзяцінства — як з чацвёртага класа вырашыла хадзіць у «элітную школу з французскай мовай» і як за пару месяцаў дагнала ўсіх аднакласнікаў у вывучэнні французскай. Пра тое, як атрымала залаты медаль, бо так захацела яе мама. Па жаданні мамы Ірына пайшла вучыцца ў Медыцынскі універсітэт: і размеркаванне адпрацавала на «хуткай», аднак паралельна пачала сваю кар’еру ў медыя-бізнэсе.

«Мне трапіўся ў 1988 годзе ў рукі часопіс Burda, і мне захацелася мець свой, уласны часопіс», —
кажа Кабасакал.

У першы ж дзень размеркавання Ірына «прыйшла ў жах ад таго, што ўбачыла», і пачала паралельную кар’еру радыёвядучай, якая паступова і прывяла яе да рэдактарства ў часопісе Pingouin.

Гісторыя пра тое, як Ірына зрабіла сябе сама, болей за ўсё нагадвае вядомую «амерыканскую мару&raquo,
калі дзяўчына з перыферыі раптоўна становіцца зоркай. Прынамсі, па словах самой Кабасакал усё выглядае менавіта так.

«У кастрычніку ў маім жыцці быў цяжкі час, — кажа Ірына. —

Каманда часопіса сышла, я зараз набрала новую, і снежаньскі нумар будзе істотна розніцца ад папярэдніх: часопіс змяняе фармат».

Але студэнтаў, якія ведаюць пра «асаблівасці» Pingouin, болей за ўсё цікавіў менавіта Зураб. Праўда, спытаць наўпрост, ці плаціў ён грошы, ці нават прамовіць ягонае імя ўголас ніхто доўга не наважваўся. «На літару З.», і «Адзін з вашых герояў» — жартаўліва пыталіся студэнты пра таямнічага Зураба. «Як вы знаходзіце ээээ…. сваіх персанажаў? Разынку ў іх?»

«У кожным можна знайсці разынку, нават у вас», —
кажа Кабасакал, і незразумела, жартуе яна, ці гэта сур’ёзна. Урэшце, дайшло і да Зураба.

«Пасля матэрыяла пра Зураба наведвальнасць сайта ўзнялася ў пяцьдзесят тысяч разоў. Ад пачатку на вокладцы мусіў быць іншы чалавек, але ён адмовіўся на карысць Зураба, — расказвае Кабасакал. — І не трэба казаць, што яго ніхто не ведае — Зураб вядомы ў пэўных колах, досыць шырокіх. Ён сказаў мне:

«Я хачу, каб пра мяне гаварыў увесь горад». Я адказала: «Я магу зрабіць так, каб гаварылі дрэнна, бо добра ў нас ні пра каго не гавораць.
І ўвогуле крыўдна, я лічу сябе цікавым чалавекам, а ўсе пытаюцца толькі пра Зураба».

Сваё прыватнае жыццё Ірына хавае і адмаўляецца пра яго размаўляць. На пытанне пра мэтавую аўдыторыю Pingouin кажа, што гэта сярэдні і вышэйшы за сярэдні класы, а таксама людзі, якія хочуць стаць паспяховымі.

«Прыбытак мы маем з рэкламы. — кажа Кабасакал. — Але часткова

распаўсюджваем часопіс бясплатна: нас звычайна просяць даслаць яшчэ асобнікаў.
І мы адзіны часопіс, які можна купіць на запраўках — тыраж 7000 экземпляраў і ўвесь час расце, таму папулярнасць мы не губляем».

Тым не менш, атмасферы лёгкага і нязлобнага тролінгу пазбегчы не ўдалося — студэнты прыйшлі не толькі паслухаць гісторыю поспеху Кабасакал, колькі добра прабавіць час. На развітанне яна пажадала прысутным «не шукаць хібаў у іншых, бо мы знаходзім у іншых тыя хібы, якія ёсць у нас». На тым і разышліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?