Сярэдні налічаны (брута) заробак у Літве, за выключэннем індывідуальных прадпрыемстваў, у трэцім квартале 2012 г. склаў 2 171 літ (6 млн 914 тыс. беларускіх рублёў у эквіваленце, або 628 еўра). Ён вырас на 2,6% у параўнанні з 3-м кварталам 2011 г.

Сярэдні выплачаны («чыстымі») заробак у Літве вырас на 2,4% і цяпер складае 1 686 літаў (5 млн 369 тыс. беларускіх рублёў, або 488 еўра ў эквіваленце),
паведамляе Delfi са спасылкай на Дэпартамент статыстыкі.

Згодна са звесткамі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у Беларусі ў верасні сярэдні налічаны заробак («бруднымі») склаў 4 096 741 рубль (482 даляра, ці прыкладна 372 еўра).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0