У інтэрнэце з’явіліся паведамленні пра тое, што шведская PR-агенства Studio Total выйграла залаты прыз буйнога рэкламнага конкурсу Epica Awards за «мядзведзіроўку» Беларусі 4 ліпеня. Але ці насамрэч «плюшавы дэсант» стаў залатаносным для рэкламшчыкаў з Мальмё, дакладна не вядома. Адзіная згадка пра перамогу Studio Total змешчаная на партале Adsotak.by.

Афіцыйны сайт прэміі Epica Awards абяцае апублікаваць спіс пераможцаў-2012 толькі на наступным тыдні.

Але калі шведы і сапраўды ўзялі золата, відаць, міжнародная рэкламная супольнасць высока ацаніла «трук» смелых шведскіх пілотаў: у гэтым годзе конкурс, які раней быў сканцэнтраваны на Еўропе, пашырыў сваю геаграфію і стаў сусветным. Суддзямі PR і рэкламных дасягненні гэтага года былі 41 эксперты з 34 краінаў.

Дарэчы, Лукашэнка таксама даў «высокую» ацэнку скандынаўскім «мядзведзіроўшчыкам». У ліпені ён зняў з пасады Старшыню Дзяржпагранкамітэту генерал-маёра Ігара Рачкоўскага і камандуючага ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл генерал-маёра Дзмітрыя Пахмелкіна, абвесціў вымовы Жадобіну, Зайцаву, Мальцаву і Ціханоўскаму, а малады журналіст Антон Сурапін і рыэлтар Сяргей Башарымаў апынуліся за кратамі КДБ.

Epica Awards — прэмія, якая ўручаецца за выбітную крэатыўнасць спецыялістаў па PR, кінакампаніяў, медыякансультантаў, фатографаў і дызайнерскіх агенцтваў. Прэмія Epica Awards была заснаваная ў 1987 годзе. Найлепшыя працы ўваходзяць у штогадовы зборнік Epica Book.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?