Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і платныя паслугі насельніцтву (інфляцыя) з 13 па 20 лістапада 2012 года, паводле ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, узрос на 0,3%, з пачатку месяца да сярэдніх цэн кастрычніка 2012 года — на 1,4%.

Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на муку пшанічную (5,9%), тытунёвыя вырабы (3,4%), кансервы мясныя, сухія малочныя сумесі для дзіцячага і дыетычнага харчавання, манну, макаронныя вырабы, хлеб і хлебабулачныя вырабы, масла, гарбату, алкагольныя напоі (2–2,9%).

Як паведамлялася раней, у кастрычніку 2012 года ў параўнанні з вераснем 2012 года цэны павялічыліся на 1,8%,

са снежнем 2011 года — на 18,1%.

Паводле вынікаў года ўрад разлічвае ўтрымаць інфляцыю ў межах 19–22%. У 2011 годзе спажывецкія цэны павялічыліся на 108,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?