24.11.2012 / 00:29

Лукашэнка — ураду: Вы правалілі працу па мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў 7

Аляксандр Лукашэнка «вельмі незадаволены» працай урада па мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Пра гэта ён заявіў 23 лістапада падчас рабочай паездкі ў Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, у райцэнтры Лукашэнка наведаў ААТ «Івацэвічдрэў», дзе рэалізаваны інвестыцыйны праект па стварэнні сучаснай вытворчасці драўнянастружкавых і ламінаваных пліт магутнасцю 250 тыс. кубаметраў на год. На стварэнне новай вытворчасці затрачана амаль 158 млн. еўра, у тым ліку крэдыты банкаў, уласныя сродкі прадпрыемства, бюджэтныя рэсурсы.

Інвестыцыйныя праекты і мадэрнізацыя ажыццяўляюцца яшчэ на васьмі прадпрыемствах канцэрна «Беллеспаперапрам»: ААТ «Барысаўдрэў», ААТ «Віцебскдрэў», ААТ «Гомельдрэў», ААТ «Мастоўдрэў», ААТ «Рэчыцадрэў», ААТ «Магілёўдрэў», ААТ «ФанДАК» і РУП «Мазырскі ДАК».

«Я праверу ўсе прадпрыемствы. Тое, што вы правалілі гэтую працу з-за розных прычын, больш суб’ектыўных, і мы тры, чатыры разы пераносілі тэрміны, — гэта факт. Таму што бардак у ведамстве (канцэрне „Беллеспаперапрам“).
Так не працуюць. Таму я яшчэ буду думаць, як з вамі ў гэтым плане разбірацца», — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.
«Тое, што будаўнікі вельмі дрэнна працуюць, гэта вы ўжо разбярыцеся ва ўрадзе разам з усё будаўнічай галіной,
— запатрабаваў Лукашэнка. — Мне гэтыя вашы казкі і пераконванні абсалютна не патрэбны. Пачынайце працаваць. І тут будаўнікі правалілі».

«Майце на ўвазе, у мяне на кантролі ўсе пытанні і даручэнні, і я іх за наступны год асабіста пракантралюю. Гэта першая жорсткая размова. Далей я вас угаворваць не буду. Прыйшоў, убачыў што не так, значыць, збірайцеся і адразу куды-небудзь ідзіце.

Майце на ўвазе, ні на якую камерцыйную фірму вы не паступіце: будаўнік — пойдзеш мясіць цэмент, паперу ўмееш рабіць — будзеш стаяць ля станка», — заявіў Лукашэнка.

«Таму я вам раю ўзяцца за справу і вырваць усе гэтыя аб’ёмы», — запатрабаваў ён.

Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што ёсць факты неналежнага захоўвання дарагога абсталявання, якое набывалася да ўводу ў строй вытворчых памяшканняў: «Не дай бог я ўбачу, што вы купілі абсталяванне, а яно ляжыць пад адкрытым небам».

Як паведамілі кіраўніку дзяржавы чыноўнікі, якія суправаджалі яго, прычыны зацягвання тэрмінаў рэалізацыі інвестпраектаў, многія з якіх ужо даўно павінны былі быць завершаны, у асноўным адны і тыя ж: спачатку паўтара-два гады выбіралі, у каго купляць абсталяванне, якія выкарыстоўваць тэхналогіі. Потым паўстала пытанне фінансавання, у тым ліку прыцягнення замежных крэдытных ліній, атрымання гарантый урада. Таксама з-за розных прычын зацягваліся тэрміны будаўніцтва.

«Як можа кіраўнік прадпрыемства, міністр працаваць і не ведаць, які завод найлепшы ў свеце. Як можна так працаваць?! — абурыўся Лукашэнка.
— Вы павінны ведаць усё самае лепшае і перадавое. Гэта проста адгаворкі, казкі. Якія паўтара-два гады. Гэта расхлябанасць і бязладнасць».

«Нам трэба дыверсіфікаваць эканоміку. Мы сёння працуем на сыравіне дзядзькі з-за мяжы, а трэба на сваёй сыравіне працаваць. Лес — гэта наша багацце. Таму мы мадэрнізуем гэтыя прадпрыемствы», — падкрэсліў Лукашэнка.

0
Кыс-Кыс / Адказаць
24.11.2012 / 09:01
И что? Ты отправишь правительство в отставку за провал??? Ведь как в нормальных странах они сами не уходят
0
сава / Адказаць
24.11.2012 / 09:36
слушна кажа, але чыноuнiку да зада прадпрыемства, галоuнае uласная кiшэня.
0
вось / Адказаць
24.11.2012 / 21:32
Ну, энергетика-наше всё в таком же состоянии
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру